Выбери любимый жанр
Оценить:

Вартаўнік (Кольцы Одры)


Оглавление


1

ВАЛЕРЫ ГАПЕЕЎ
Вартаўнік (Кольцы Одры)

амаль беларуская фантастыка

Пралог

У мяне цяпер адзін занятак: завесці генератар, адключыць яго пасля 8 гадзін працы і даць ноўтбуку разрадзіць свае акумулятары. Потым я ізноў заводжу генератар. І так — з дня ў дзень. Ужо некалькі месяцаў. У мяне адна мэта, адзін сэнс, і ўсё маё жыццё ў гэтым ноўтбуку, які не можа быць спынены.

…Ілья Калінін, вялікі, нават трохі няўклюдны, за трыбунай пачуваўся няўтульна. Ён па напісаным падзякаваў Нобелеўскаму камітэту за прэмію і потым, чырванеючы і заікаючыся, нечакана для ўсіх дадаў:

— Я ведаю, вы ўсё ўжо назвалі… Але я… мне здаецца, таксама магу… Вось, я жадаю… прашу вас зваць гэта…адкрыццё не кольцамі Калініна, а кольцамі…Одры. Вельмі прашу.

У зале прашамацеў ветрык здзіўлення, потым раздаліся нечыя хліпкія воплескі і ўжо авацыя ўслед — пасля таго, калі задуменны сум на твары старшыні змяніўся проста — такі прамяністай усмешкай. Здаецца, толькі ён адзін помніў, што такое Одры.

І яшчэ я ведаў. Праўда, гэта было не што такое, а хто такая…

1. Кольцы Одры

…Толькі я адзін з нашай групы бываў у гасцях у Ільі. У першы свой прыход я і пазнаёміўся з Одры Хэпбёрн.

Спачатку трохі асалапеў, але не ад самой галаграмы, а ад гэтай жанчыны. У ёй было нешта незразумелае, няўлоўнае. Так і хочацца сказаць — незямное, але стоячы перад ёй, ясна адчуваў — яна самая што ні на ёсць зямная, яна — самая сапраўдная. Калі першая разгубленасць прайшла, я зразумеў, што ў Одры рабіла яе самай сапраўднай: у ёй усё было цудоўна, і гэта цудоўнае не было штучным. Нашы жанчыны ўжо к 15 гадам мадэлявалі свае мордачкі, бюсты, тулавы, ногі, рукі, валасы, пазногці, вушы, словам — усё. Ідзеш па вуліцы — і раптам ловіш сябе на думцы, што ідзеш па велізарнай краме сярод бадзяжных вялікіх лялек.

Одры Хэпбёрн… Каралева прыгажосці ўсё часоў і народаў. Ледзь раскосыя, велізарныя вочы з туманом, рэзка акрэслены акуратны, правільнай формы нос, невялікі рот з пачуццёвымі вуснамі, прыгожыя роўныя зубы — усё гэта выпраменьвала цеплыню натуральнасці. Нават з халоднай галаграмы.

— Вось чаму ты на нашых дзяўчат увагі не звяртаеш… — з разуменнем працягнуў я.

— Яны яшчэ і дурніцы да таго ж, — абыякава адказаў Ілья, абышоў галаграму, стаў ля стала.

У гэтым было нешта — ён не прайшоў скрозь галаграму, а абмінуў яе…

— А чаго ты яе не ажывіш? — спытаў я. — Напэўна ў цябе дадзеных досыць. У нашым аддзеле новая версія электроннай галавы ёсць, больш паловы лагічных адказаў…

— Не, — рэзка спыніў мяне Ілья. — Гэта…блюзнерства. Давай, зоймемся справай…

Так, нас чакала справу. Учора ля аўтамата з кавай ён быў падышоў да мяне:

— Ты ў механіцы моцны… Разумееш, мне трэба кольца… З электрамагнітамі… І такая сістэма кіравання, якая дазваляла б ўключаць магніты па чарзе. Каб па крузе бег згустак магнітнага поля. Разумееш?

— Нескладана, — адказаў я. — З якой хуткасцю каб бег?

— Са хуткасцю святла… І хутчэй…

І вось сёння мы прыняліся за работу. З улікам магчымасці элементнай базы наша кольца атрымалася больш за 10 метраў у дыяметры — яго мы майстравалі на дачы Ільі, проста пад адкрытым небам.

Пасля ўключэння яно засвяцілася ўсярэдзіне блакітнаватым святлом і — нічога больш. Ніякія прыборы нічога не рэгістравалі. Проста святло. І котка, ахвярна кінутая ўнутр кольца, толькі прынюхвалася ляніва…

Потым я рабіў яшчэ адно кольца, і яшчэ адно. Па формулах Ільі мяняў накірунак і хуткасць мягнітнага згустка, фазнасць, палярызацыю хваль поля кожнага кольца… І аднойчы наш піражок з трох кольцаў успыхнуў унутры …чорным святлом. Ілья кінуў туды камень — камень знік. Котку мы пашкадавалі і яе кідаць не сталі.

Так Ілья адкрыў выхад у гіперпрастору. На кольцы накінулася некалькі інстытутаў — вывучалі, спрачаліся, эксперыментавалі. Разабраліся з эфектам тунелю, што стваралі кольцы — у ім прастора сціскалася да неверагодна малых памераў. Прадмет, што пападаў у тунель, сам па сабе набываў хуткасць у мільёны разоў больш за хуткасць святла.

Сістэму кольцаў звалі кольцамі Калініна, пакуль вось цяпер, на ўручэнні Нобелеўскай прэміі ён не даў ёй іншае імя — кольцы Одры.

2. Цень Одры

Потым Ілья прыйшоў да мяне.

— Машына часу… яна магчымая. Дапаможаш зрабіць?

— Чаго ж не зрабіць? Расказвай, — ніколькі не здзівіўся я.

— Любая хваля не гасіцца да нуля. Яна жыве вечна. Так?

— Ага, так, — не стаў я аспрэчваць фізічныя пастулаты.

— Вось… Я цяпер крыкну — ты пачуеш. А калі ты ў любы ад мяне бок адбяжыш з хуткасцю, вышэй за хуткасць гуку, то пачуеш гэты крык яшчэ раз. Потым яшчэ можна адбегчы — і зноў пачуць…

— Стоп, — спыніў я Ілью. — Хочаш Одры з мінулага выкрасці?

Ілья пачырванеў.

— Мінулае ёсць, але яно …нематэрыяльнае. Мы з табой стаім вось тут — і кожную секунду ўся інфармацыя аб нас нясецца ў космас. Мінулае існуе…як кіно. Калі цяпер паляцець на хуткасці вышэй за хуткасць святла ў любы бок — можна паглядзець малюнак нашай з табой гутаркі. Галоўнае — прыняць усе хвалі. Далей паляцім — старэй зловім малюнак. Вось…

Я майстраваў па накідах Ільі прыёмнік. Ён задаў такія параметры адчувальнасці і такі дыяпазон хваль, што гэта ў прынцыпе не магло працаваць. Але ў мяне атрымаўся ў выніку сканер на дыскрэтным дыяпазоне. З зададзенай адчувальнасцю.

Ілья да таго часу прымайстраваў свой ноўтбук да кольцаў — ён распрацаваў сістэму кіравання, якая, ён спадзяваўся, будзе працаваць.

3

Жанры

Деловая литература

Детективы и Триллеры

Документальная литература

Дом и семья

Драматургия

Искусство, Дизайн

Литература для детей

Любовные романы

Наука, Образование

Поэзия

Приключения

Проза

Прочее

Религия, духовность, эзотерика

Справочная литература

Старинное

Фантастика

Фольклор

Юмор